Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г. Глубокое"

Гісторыка-культурная спадчына Глыбоччыны

16-17 снежня 2021 года адбылося заключнае мерапрыемства рэспубліканскага конкурса “Капітал месца”.


Мэта яго - папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны і сучаснага культурна-эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі сродкамі прыцягнення моладзі ў працэс стварэння рэгіянальных брэндаў. Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 400 праектаў у чатырох намінацыях “ Традыцыі/ звычаі/ гульні”, “Гастрасімвалы”, “ Адзенне/ абутак” і “Мэбля, прадметы паўсядзённага быту”.

У мерапрыемстве брала ўдзел моладзь, якая прадстаўляла ўстановы адукацыі Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, горада Мінска, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

У фінал выйшлі 29 праектаў у чатырох намінацыях у анлайн і вочным фарматах. Праекты прадстаўлялі аб’екты, што падкрэсліваюць спецыфіку пэўнага рэгіёна, прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць, а таксама могуць стаць рэгіянальным брэндам.

Рэспубліканскае журы, прадстаўленае ААА “БелБрэндАўдзіт” і Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства, адзначала высокі ўзровень конкурсных праектаў, творчы падыход і арыгінальнасць іх прэзентацыі, валоданне матэрыялам.

У рамках праграмы мерапрыемства канкурсанты прынялі ўдзел у майстар-класах па роспісе абрусоў і сурвэтак у народным стылі “маляванка” і ўпрыгожанні навагодняй гірлянды.

Выкананыя ўдзельнікамі творчыя работы былі ўручаны Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Таксама адбылася навучальная экскурсійная праграма “Мінск – сталіца Беларусі. Мінск навагодні” і наведванне Музея памяці Крыпты Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць ахвяр, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых.

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурса ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Фіналісткай конкурса стала вучаніца 11 класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае” Бурэнь Дар’я, якая выступіла ў намінацыі “Традыцыі/звычаі/ гульні”. Дар’я прадставіла ўвазе журы гульні, якія былі запісаны ў час фальклорных вандровак па Глыбоччыне. У прыватнасці, яна прадставіла гульню “Свінка”, разлічаную на дзяцей 10-13 год і вядомую на Глыбоччыне больш за 100 гадоў (запісана ў в. Мацясы Абрубскага с\с і другі варыянт яе з в. Верхняе). Гульня спадабалася падлеткам школы, і яны з задавальненнем гуляюць на перапынках. Дзве другія - для моладзі. Яны ўяўляюць сабой тэатральнае прадстаўленне.

За сваю працу Дар’я атрымала дыплом І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтавала Шыленак Т.П., настаўніца беларускай мовы і літаратуры
 

Фотогалерея

Полезные ссылки

Контакты

Адрес: ул. Вольная д. 29, г. Глубокое, Витебская область, 211793
Телефон: +375 (2156) 5-56-72
E-mail: glubsch2@obr.vitebsk.by

 
© 2024 ГУО "Средняя школа №2 г. Глубокое". Все права защищены. Пользуясь сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных.