Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г. Глубокое"

Сябруюць музы на ўроку

Вясна стала тэмай сустрэчы вучняў СШ №2 г. Глыбокае і навучэнцаў мастацкай школы імя Я. Драздовіча.


25 мая тут яблыку не было дзе ўпасці. Былі заняты ўсе мальберты, некаторыя юныя мастакі нават на дыване ўладкаваліся.

Вясна натхняе на творчасць і рамантыку.

Злятаюць з коцікаў пялёнкі,
Вісіць туману ручнічок.
Скідае воблакаў валёнкі
З нагі сваёй маладзічок, -

узнёсла чытала верш В.Гарановіча Януш Валерыя, а юныя мастакі пісалі свае карціны пра вясну, натхнёныя словамі паэта. Мастацкія вобразы лірыкі В.Гарановіча лёгка маляваць, бо метафары паэта трапныя і дакладныя. Да таго ж вучні 10 “А” класа Бурэнь Д., Серафімаў В., Бадун Н. (5”В”) стараліся эмацыянальна перадаць прыгажосць паэтычнага слова.
Гаспадары падрыхтавалі прэзентацыю “Мастакі пра вясну”.

Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасферы. Дырэктар мастацкай школы Балабуева Ж.У. запрасіла вучняў другой школы на выставу малюнкаў і паабяцала правесці майстар клас.
А сустрэчы такія вырашана зрабіць традыцыйнымі, бо і паэзія, і жывапіс выхоўваюць эстэтычны густ дзяцей, вучаць бачыць прыгожае.

Падрыхтавала Шылёнак Т. П.

Фотагалерэя

Полезные ссылки

Контакты

Адрес: ул. Вольная д. 29, г. Глубокое, Витебская область, 211793
Телефон: +375 (2156) 5-56-72
E-mail: glubsch2@obr.vitebsk.by

 
© 2024 ГУО "Средняя школа №2 г. Глубокое". Все права защищены. Пользуясь сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных.