21 лютага, у Беларусі, як і ва ўсім свеце, традыцыйна адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Якія цудоўныя назвы і словы
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае”дзе”, і густое “чаго”.
Пімен Панчанка
У гэты дзень вучні нашай школы прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах. Кожны выбіраў тое, дзе змог паказаць свае веды,кемлівасць.
Жадаючыя прынялі ўдзел у акцыях “Пажаданні роднай мове”, “Размаўляй са мной па-беларуску”, віктарынах: “Знаўцы мовы”, ”Ведай мову сваю,беларус”, ”Я люблю Беларусь”. Цікава прайшла гульня “Пяць зорак”. А таксама напісалі паэтычную дыктоўку “Беларускія жанчыны”.
Вучні 9 “А” класа наведалі Глыбоцкую районную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мове.
Агульная мэта ўсіх праведзеных мерапрыемстваў – выхаванне пачуцця гонару за родную мову, за любімую Беларусь.












