21 лютага,у Беларусі,як і ва ўсім свеце,традыцыйна адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларусь,ты не забыта.
У душы,як Божы знак :
Хата…канюшына…жыта…
Бульба…бусел…шпак…
Мроя…хлопец закаханы…
Цемра…шлях дамоў…
Беларусь,ты збудавана
з беларускіх слоў.
Гэты дзень быў вельмі насычаным,пазнавальным і ў нашай школе. Пачаўся дзень лінейкай,на якой вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, з планам правядзення святочнага дня.
На працягу дня ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе “Загадкі штучнага інтэлекту”, акцыі “Я люблю беларускую мову” ,гульнях і квэстах.А кожны перапынак паміж урокамі быў музычны, на якім дзеці маглі не толькі слухаць беларускія песні, але і спяваць, і танцаваць.
А самыя адораныя вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, якую праводзіў Віцебскі ІРА.
Спадзяёмся,што кожны ў гэты дзень дакрануўся душой і сэрцам да роднай,беларускай мовы.