Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г. Глубокое"

Міжнародны дзень роднай мовы

У сераду, 21 лютага, у Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы.


Вельмі цікавым, насычаным рознымі мерапрыемствамі і пазнавальным атрымаўся гэты дзень у нашай школе. Вучні разам са сваімі настаўнікамі актыўна далучыліся да свята роднай мовы.
На перапынках гучалі сучасныя беларускамоўныя песні, вершы. Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў розных віктарынах, разгадвалі загадкі, рэбусы, адказвалі на пытанні. Самымі папулярнымі, як сярод старэйшых, так і малодшых школьнікаў былі такія конкурсы, як “Беларускія словы”, “Мілагучныя песні”, “Цікава ведаць”, “10 фактаў пра Беларусь”, “Знаўцы роднай мовы”, акцыя “Я люблю беларускую мову”.
Вучні 7 “А” класа выяўлялі лепшых знаўцаў беларускай мовы, прапаноўваючы дзецям і настаўнікам школы пабыць у ролі перакладчыкаў, пры гэтым частавалі ўдзельнікаў беларускімі цукеркамі. Радасць і здзіўленне былі ў вачах дзяцей і дарослых, калі яны выдатна спраўляліся з заданнямі або даведваліся пра нешта новае.
У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, размешчаны іх выказванні пра родную мову.
Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы. Свята роднай мовы стала яркай і запамінальнай падзеяй у школе.
Любіце роднае слова!

Полезные ссылки

Контакты

Адрес: ул. Вольная д. 29, г. Глубокое, Витебская область, 211793
Телефон: +375 (2156) 5-56-72
E-mail: glubsch2@obr.vitebsk.by

 
© 2024 ГУО "Средняя школа №2 г. Глубокое". Все права защищены. Пользуясь сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных.