Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г. Глубокое"

Вынікі конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”-2023

30 сакавіка ў Глыбоцкай раённай гімназіі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.


Першы школьны этап конкурсу прайшоў напярэдадні ва ўстанове адукацыі, а ўжо лепшыя з юных чытальнікаў былі запрошаны да ўдзелу ў раённым конкурсе. Вучні ў чатырох узроставых катэгорыях прадстаўлялі нашу ўстанову адукацыі на раённым этапе конкурсу: Леановіч Алена (вучаніца 4 “А” класа, настаўнік Протас Таццяна Мікалаеўна), Ільясевіч Паліна (вучаніца 6 “А” класа, настаўнік Дземідовіч Алеся Генадзьеўна), Сямчонак Аляксей (вучань 5 “А” класа, настаўнік Банькоўская Святлана Васільеўна), Дмітровіч Ганна (вучаніца 8 “Б” класа, настаўнік Гамайла Кацярына Аляксандраўна), Шаура Ксенія (вучаніца 9 “А” класа, настаўнік Дземідовіч Алеся Генадзьеўна).

Падводзячы вынікі, журы конкурсу адзначыла добрую падрыхтоўку юных чытальнікаў, падзякавала ім за ўдзел у конкурсе. Усе чытальнікі атрымалі дыпломы ўдзельнікаў конкурсу, а дзе вучаніцы нашай школы сталі прызёрамі. Сярод навучэнцаў 5-6-х класаў другое месца і дыплом 2-й ступені прысуджаны Ільясевіч Паліне. Пераможцай сярод навучэнцаў 9-10-х класаў прызнана Шаура Ксенія, якая будзе ўдзельнічаць у абласным этапе конкурсу Жывая класіка”.

Дзякуем усім удзельнікам і іх настаўнікам за ўдзел у раённым конкурсе. Віншуем Ільясевіч Паліну, Шаура Ксенію і іх настаўніцу Дземідовіч Алесю Генадзьеўну з перамогай.

Фотогалерея

Полезные ссылки

Контакты

Адрес: ул. Вольная д. 29, г. Глубокое, Витебская область, 211793
Телефон: +375 (2156) 5-56-72
E-mail: glubsch2@obr.vitebsk.by

 
© 2024 ГУО "Средняя школа №2 г. Глубокое". Все права защищены. Пользуясь сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных.