Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г. Глубокое"

Дзень роднай мовы-2023

“Мова родная – мова модная!” – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Дня роднай мовы, які адбыўся ва ўстанове адукацыі 21 лютага.


У пачатку дня прайшла акцыя "Вітаемся па- беларуску". Цёплыя словы прывітання гучалі ў сценах школы.
Вучнi 5-х класаў змаглi праверыць свае веды па беларускай мове i лiтaратуры, прыняўшы ўдзел у гульнi "Адкрываю нанова беларускае, роднае слова".

Вельмі цікава прайшла і акцыя “Чытаем па-беларуску”, дзе вучні і настаўнікі чыталі свае любімыя вершы на роднай мове.

Вучні 5-7 классаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Ва ўстанове адукацыі закладзена добрая традыцыя – праводзіць у Дзень роднай мовы агульную дыктоўку. Так вучні старэйшых класаў разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у раённай дыктоўцы “Сцяжыны дзяцінства”. Усе жадаючыя мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай. Парадавала тое, што амаль усе ўдзельнікі паспяхова справіліся з дыктоўкай.

Вялікі дзякуй вам, вучні і настаўнікі, што прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы!!!

Полезные ссылки

Контакты

Адрес: ул. Вольная д. 29, г. Глубокое, Витебская область, 211793
Телефон: +375 (2156) 5-56-72
E-mail: glubsch2@obr.vitebsk.by

 
© 2024 ГУО "Средняя школа №2 г. Глубокое". Все права защищены. Пользуясь сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных.