Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г. Глубокое"

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры-2022

З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні.


“Мова родная – мова модная!” – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, мэтай якога было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правядзенне мерапрыемстваў, акцый, класных гадзін; развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

Праграма тыдня ўтрымлівала разнастайныя формы і метады вучэбнай працы: спаборніцтвы, віктарыны, кніжныя выставы, дыдактычныя гульні, віртуальныя падарожжы дазволілі дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа.

Як гэта было…
Актыўныя ўдзельнікі Тыдня ўзнагароджаны дыпломамі і падзякамі.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.закончыўся… Цікава і непаўторна прайшлі ўсе мерапрыемствы. Вучні, настаўнікі акунуліся ў беларускамоўнае інфармацыйнае мора, якое пакінула ў кожнага незабыўныя ўражанні і паказала, што родная мова – модная мова.

Полезные ссылки

Контакты

Адрес: ул. Вольная д. 29, г. Глубокое, Витебская область, 211793
Телефон: +375 (2156) 5-56-72
E-mail: glubsch2@obr.vitebsk.by

 
© 2024 ГУО "Средняя школа №2 г. Глубокое". Все права защищены. Пользуясь сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных.